Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: фэстываль экалягічнага кіно


Падзеі 7 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Міжнародны фэстываль экалягічнага кіно «Плянэтарый»

У межах фэстывалю 7 лютага можна будзе паглядзець фільм «Анёл Азуль» (ЗША, 2016). Фільм распавядае пра зьнікненьне каралавых рыфаў, якія рэжысэр стужкі называе марскім паркам скульптур.

Кіно дэманструецца на мове арыгіналу з субтытрамі па-расейску.

Менск, кінатэатар «Піянэр» (вул. Энгельса, 20).

Пачатак а 19-й гадзіне.

Дзень у гісторыі

1909 — у Пецярбургу пачалося выданьне культурніцка-асьветніцкага часопісу «Белорусский учитель» на беларускай і расейскай мовах.

1926 — адбыўся першы ўсебеларускі краязнаўчы зьезд.

1992 — пачаўся ўстаноўчы зьезд Беларускай асацыяцыі ахвяр палітычных рэпрэсій.

У гэты дзень нарадзіліся

1546 — Фёдар Еўлашоўскі, аўтар аднаго зь першых узораў старабеларускай мэмуарнай літаратуры — «Дзёньніка».

1812 — Чарльз Дыкенс, ангельскі пісьменьнік, аўтар раманаў «Олівэр Твіст» і «Дэйвід Копэрфілд».

1881 — Рамуальд Зямкевіч, беларускі бібліёграф, гісторык літаратуры, публіцыст, перакладчык.

1892 — Антон Сокал-Кутылоўскі, вайсковы і грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну, вязень ГУЛАГу.

1893 — Рыгор Рак, беларускі краязнаўца, у 1938 годзе рэпрэсаваны як сябар «контрарэвалюцыйнай арганізацыі».

У памяці

1891 — памёр Вінцэсь Каратынскі, беларускі і польскі літаратар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG