Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХДС і ХСС вылучылі Мэркель адзіным кандыдатам на выбары


Хрысьціянска-дэмакратычны саюз Нямеччыны і яго партнэры з баварскага хрысьціянска-сацыяльнага саюзу (ХСС) вылучылі Ангелу Мэркель адзіным кандыдатам на маючых адбыцца ў верасьні выбарах у Бундэстаг.

Як паведамляе агенцтва ДПА, рашэньне было прынята ў панядзелак у Мюнхэне на сумесным пасяджэньні прэзыдыумаў дзьвюх партый. Раней у ХСС і ХДС зьявіліся рознагалосьсі наконт міграцыйнага крызысу.

Лідэр ХСС і прэмʼер-міністар Баварыі Горст Зэегофэр неаднаразова крытыкаваў палітыку Мэркель у дачыненьні да бежанцаў і мігрантаў і зьвязваў яе вылучэньне агульным кандыдатам з увядзеньнем барʼераў на прыём мігрантаў. Сёньня ён афіцыйна пагадзіўся падтрымаць кандыдатуру Мэркель.

«Мы ўваходзім у выбарчую кампанію разам», — заявіў Зэегофэр пасьля двухдзённых перамоваў з Мэркель. Канцлер, якая знаходзілася побач зь ім, адзначыла, што ХСС і ХДС пагадзіліся: прыток больш за 1 мільёна мігрантаў у 2015-16 гадах не павінен паўтарыцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG