Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыю Лукашэнкі скароцяць на 30%, да 108 чалавек


У адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі будзе скарочана каля 30% дзяржаўных службоўцаў, заявіла журналістам яе кіраўніца Натальля Качанава. Аптымізацыя пачнецца ад 1 траўня.

У структуры Адміністрацыі, прапанаванай на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 6 лютага, прадугледжана 108 пасадаў. Але скарачэньне будзе адбывацца не адразу — часткова праз выхад працаўнікоў на пэнсію, часткова празь перавод у іншыя ўстановы.

Аляксандар Лукашэнка тым часам заявіў пра неабходнасьць «няспыннага кадравага абнаўленьня» дзяржаўнага апарату. Як перадае БелаПАН, ён заявіў, што на пасадах маюць застацца «толькі тыя, у каго гараць вочы», а Качанавай ставілася задача «спакойна, разумна і без кампанейшчыны» рэфармаваць структуру адміністрацыі.

Паводле афіцыйнага сайту прэзыдэнта Беларусі, адміністрацыя прэзыдэнта забясьпечвае рэалізацыю паўнамоцтваў прэзыдэнта; рыхтуе і ўносіць на разгляд прэзыдэнта праекты ягоных рашэньняў, сочыць за іх выкананьнем; забясьпечвае ўзаемадзеяньне прэзыдэнта з органамі заканадаўчай, выканаўчай і судовай уладаў, а таксама мясцовымі ўладамі і СМІ; вядзе арганізацыйнае, інфармацыйнае, аналітычнае і прававое забесьпячэньне ягонай працы.

Пры гэтым існуе і іншы орган — Упраўленьне справамі прэзыдэнта, які налічвае больш за 100 чалавек. Ён, паводле афіцыйнага сайту, займаецца фінансавым, матэрыяльна-тэхнічным, сацыяльна-бытавым і мэдычным забесьпячэньнем органаў дзяржаўнага кіраваньня, стварае ўмовы для знаходжаньня замежных дэлегацыяў і дыпляматычных прадстаўніцтваў, займаецца запаведнікамі, народнымі промысламі і рамёствамі, валодае больш як 400 адміністрацыйнымі будынкамі, шэрагам гатэляў, забясьпечвае правядзеньне палітыкі ў сфэры гуманітарнай дзейнасьці.

Дзень вышыванкі ад БРСМ у Менску. Фотагалерэя:

Таксама Лукашэнка заявіў, што ў сфэры ідэалягічнай працы трэба адмовіцца «ад усяго паказушнага і надуманага», не дапускаць «нейкіх фармальных і непатрэбных мерапрыемстваў:

«Мы неяк спрабавалі гэта зрабіць, абапіраючыся і на досьвед савецкіх часоў, усталёўваючы адзіныя палітычныя дні, але ўсё гэта скацілася на рэйкі фармалізму і дзікай бюракратыі», — казаў ён пра ідэалягічную працу.

Сакратар БРСМ зьбіў Дашкевіча з крыкам «Ленін, партыя, камсамол!»

Лукашэнка разам з тым заявіў пра недапушчальнасьць сытуацыяў, калі скаргі вяртаюцца ў тыя інстанцыі, на якія скардзяцца, і запатрабаваў усталяваць жорсткі кантроль за дэбюракратызацыяй і «маланкавае рэагаваньне» на зьмены сытуацыі ў палітыцы, эканоміцы і сацыяльнай сфэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG