Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ня варта адмаўляцца ад дасягненьняў савецкай школы». Школьныя праграмы будуць перапрацаваныя


Да пачатку новага навучальнага году школьная праграма ў Беларусі будзе перапрацавана.

Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу ОНТ распавёў віцэ-прэм’ер Беларусі Васіль Жарко.

«Праца ідзе пастаянна. Вядома, маючы зносіны з выкладчыкамі, з настаўнікамі ў школах, з бацькамі, усе агучваюць і прызнаюцца ў тым, што сапраўды яна перагружаная. Яна недасканалая. І патрабуе дапрацоўкі. Я даў даручэньне Міністэрству адукацыі стварыць рабочыя групы з вопытных настаўнікаў, з дасьведчаных кіраўнікоў нашых інстытутаў».

На думку намесьніка прэм’ер-міністра, зьмены павінны дазволіць вучням і бацькам адмовіцца ад паслугаў рэпэтытараў. Таксама, паводле Жарко, настаўнікі скардзяцца, што ім даводзіцца выконваць неўласьцівыя функцыі.

«Іх просіць МУС паглядзець, калі дзіця ня там дарогу перайшла — яго аштрафавалі. І адразу ж на Камісію па справах непаўналетніх. І пэдагог або клясны кіраўнік павінен зайсьці ў сямʼю».

Паводле Васіля Жарко, нельга адкідаць дасягненьні савецкай школы, прыцягваючы ў сыстэму адукацыі новае.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG