Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША прыме ўдзел у сустрэчы лідэраў краін NATO ў траўні


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыме ўдзел у сустрэчы лідэраў краін—чальцоў NATO, якая адбудзецца ў канцы траўня ў адной з эўрапейскіх краін. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на прэс-службу Белага дома па выніках першага тэлефоннай размовы Трампа з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам.

У ходзе перадвыбарчай кампаніі Трамп неаднаразова называў NATO састарэлай арганізацыяй, якая страціла сваю ролю, і крытыкаваў саюзьнікаў ЗША па NATO за невыкананьне фінансавых абавязацельстваў. Уклад Злучаных Штатаў у бюджэт NATO складае амаль 70 адсоткаў.

Трамп і Столтэнбэрг абмеркавалі, «як заахвоціць саюзьнікаў па NATO выканаць свае абавязаньні ў расходах на абарону»; прэзыдэнт ЗША запэўніў генэральнага сакратара NATO ў «актыўнай падтрымцы» Паўночнаатлянтычнага саюзу з боку Вашынгтону.

У ходзе тэлефоннай размовы Трамп і Столтэнбэрг таксама абмеркавалі магчымасьці мірнага ўрэгуляваньня канфлікту на мяжы Ўкраіны і Расеі, дзе з канца студзеня зноў рэзка абвастрылася сытуацыя. Кіеў і прарасейскія сэпаратысты абвінавачваюць адзін аднаго ў пачатку баявых дзеяньняў. Ёсьць ахвяры з абодвух бакоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG