Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША не выключае паслабленьня санкцыяў у дачыненьні да Расеі


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс не выключае паслабленьня ці поўнай адмены санкцый у дачыненьні да Расеі. Пра гэта ён сказаў у праграме амэрыканскага тэлеканала ABC News.

«Пытаньне санкцыяў залежыць ад таго, ці ўбачым мы якія-небудзь зьмены ў пазыцыі Расеі і магчымасьць працаваць на агульныя інтарэсы, а менавіта барацьбу з «Ісламскай дзяржавай», — сказаў Пэнс.

Паводле яго, рашэньне будзе прынятае «цягам бліжэйшых месяцаў».

«У нас з Расеяй агульны інтарэс у супрацьстаяньні радыкальнаму ісламскаму тэрарызму, асабліва „Ісламскай дзяржаве“, і калі мы маем магчымасьць працаваць разам, я думаю, што прэзыдэнт шукае магчымасьці пачаць адносіны зноў», — дадаў ён.

Пры гэтым віцэ-прэзыдэнт ЗША адзначыў, што ў Белым доме актыўна назіраюць за разьвіцьцём сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.

«Мы вельмі занепакоеныя актывізацыяй баявых дзеяньняў», — сказаў Пэнс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG