Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэляцыйны суд ЗША адмовіўся аднаўляць указ Трампа аб міграцыі


У ЗША апэляцыйны суд адхіліў скаргу Міністэрства юстыцыі на пастанову фэдэральнага судзьдзі з Сыэтлу, які прыпыніў дзеяньне прэзыдэнцкага ўказу Дональда Трампа аб іміграцыі. Пра гэта паведамляе Reuters.

Напярэдадні Міністэрства юстыцыі ЗША падало апэляцыю на рашэньне судзьдзі ў Сыэтле. Пасьля гэтага Трамп заявіў, што ўпэўнены ў перамозе сваёй адміністрацыі.

Генэральны пракурор штату Вашынгтон Боб Фэргюсан — адзін з тых, хто аспрэчваў у судзе ўказ Трампа, заявіў, што прыпыненьне дзеяньня забароны на іміграцыю дэманструе вяршэнства Канстытуцыі ЗША. Ніхто ня можа быць вышэй за закон, нават прэзыдэнт, падкрэсьліў Фэргюсан.

Указ аб забароне на ўезд у ЗША грамадзянам сямі дзяржаваў, у якіх іслам — пераважная рэлігія, быў падпісаны Трампам 27 студзеня. Гэтым жа ўказам прыпыняўся прыём бежанцаў з Сырыі на 120 дзён.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG