Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: канцэрт этна-трыё «Троіца»


Гурт «Троіца», архіўнае фота
Гурт «Троіца», архіўнае фота

Падзеі 3 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня

Афіша

Канцэрт этна-трыё «Троіца»

Летась «Троіца» стала першым беларускім гуртом, які ўзяў удзел у галоўным фэсьце WOMAD у Вялікай Брытаніі. Выступ гурту Івана Кірчука раіла наведаць нават вядомая брытанская газэта The Telegraph.

Менск, клюб «Графіці» (завулак Калініна, 16).
Пачатак а 20-й гадзіне.
Квіткі каштуюць 10–30 рублёў.

Творчая сустрэча з Аленай Брава

Кампанія «Будзьма беларусамі» ладзіць творчую сустрэчу да 500-годзьдзя беларускага кнігадруку зь пісьменьніцай і перакладчыцай Аленай Брава. Алена Брава — ляўрэат літаратурных прэмій «Гліняны Вялес» і Silver Bullet.

Алена Брава
Алена Брава

Менск, Дзіцячая бібліятэка імя Мікалая Астроўскага (Менск, праспэкт газэты «Праўда», 20).
Пачатак у 15:30.
Уваход вольны.

Дзень у гісторыі

1488 — партугальскі мараплавец Барталамэў Дыяш дасягнуў самага паўднёвага пункту Афрыкі — мыса Добрай Надзеі.

1919 — на Ўсебеларускім зьезьдзе саветаў была прынятая першая Канстытуцыя БССР.

1927 — у мястэчку Косава польскія ўлады расстралялі мірную дэманстрацыю людзей, якія выступалі ў абарону Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

1960 — прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі Гаральд Макмілан падтрымаў працэс дэкалянізацыі, назваўшы яго «ветрам пераменаў».

1969 — Ясір Арафат на Палестынскім нацыянальным кангрэсе ў Каіры быў абраны лідэрам Арганізацыі вызваленьня Палестыны.

1990 — У Менску адбыўся І зьезд Сялянскага саюзу Беларусі

1993 — Вярхоўны Савет Беларусі адмяніў уласную пастанову аб прыпыненьні дзейнасьці кампартыі Беларусі.

У гэты дзень нарадзіліся

1809 — Фэлікс Мэндэльсон, нямецкі кампазытар.

1874 — Гертруда Стайн, амэрыканская пісьменьніца.

1966 — Алена Швайбовіч, беларуская баскетбалістка, пераможца Алімпійскіх гульняў.

1985 — Андрэй Касьціцын, беларускі хакеіст, удзельнік нацыянальнай зборнай Беларусі, граў у клюбах НХЛ.

У памяці

1468 — памёр Ёган Гутэнбэрг, пачынальнік кнігадрукаваньня.

1920 — памёр Антон Шабуня, беларускі палітычны дзяяч, адзін зь лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады.

1964 — памёр Станіслаў Станкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзяяч, паэт, выдавец.

1989 — памёр Анатоль Анікейчык, беларускі скульптар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG