Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адно простае правіла для добрай фігуры


Паспрабуйце гэты надзіва лёгкі спосаб страты вагі, выпрацаваны жыхарамі востраву Акінава, якія маюць самую вялікую працягласьць жыцьця ў сьвеце. Пра гэта на сайце sharecare.com піша Роўз Гаез.

Сёньня ўжо ні для каго не сакрэт, што празьмерная вага зьвязана зь вялікімі рызыкамі для здароўя. Гэта высокі крывяны ціск, хваробы сэрца, дыябэт і доўгі сьпіс розных тыпаў раку.

Празьмерная вага ў наша час праяўляецца ў такіх фэномэнах, як скарачэньне сярэдняй працягласьці жыцьця. Гэты паказьнік, як вядома, ў ХХ стагодзьдзі меў тэндэнцыю павялічвацца. Тым часам у ЗША, якія славяцца вялікім працэнтаў тоўстых людзей, назіраецца якраз скарачэньне сярэдняй працягласьці жыцьця. У адпаведнасьці з дадзенымі 2015 году, гэты паказьнік у амэрыканскіх жанчын склаў 81,2 года, а ў мужчын 76,3 года, у той час як у 2014 годзе было 81,3 і 76,5 года адпаведна.

Гэта не выпадкова. Калі чалавек атрымлівае больш калёрый, чым ён ў стане спаліць з дапамогай практыкаваньняў ці фізычнай працы, ён набірае вагу.

Доктар мэдыцыны Кальяні Аладзі, дыетоляг з Тэхасу раіць сваім пацыентам выкарыстаць адзін просты прыём з практыкі доўгажыхароў Акінавы і называе яго правілам 80 адсоткаў. Доктар кажа, што японскі выраз hara hachi bu ў дакладным перакладзе азначае «80 адсоткаў страўніка». Гэтае правіла заснавана на веры ў тое, што калі вы запаволіце ежу і спыніцеся, калі спажывяце 80 адсоткаў поўнай порцыі, вы адчуеце сябе сытым.

Чаму так адбываецца?

Калі вы ясьце павольна, вы больш старанна жуеце. Гэта дазваляе чалавеку атрымаць асалоду ад смаку ежы і ад самога працэсу ядзеньня. Але гэта яшчэ і дае вашаму страўніку час, каб падаць сыгнал мозгу пра сваё напаўненьне. Звычайна гэта бярэ 15-20 хвілін, таму ўсе хутчэйшыя прыёмы ежы можна лічыць шкоднымі і прыводзяць да пераяданьня.

Правіла 80 адсоткаў можа палепшыць якасьць жыцьця
У адрозьненьне ад дыет і харчовых дадаткаў для страты вагі, гэтая простая практыка можа дапамагчы вам схуднець бясьпечна і захаваць новую вагу. Гэта дазваляе вам спажываць на 20 адсоткаў менш калёрый і пазбаўляе ад непрыемнага пачуцьця пераяданьня.

Гэта можа быць адной з прычын, чаму жыхары Акінавы маюць 20 адсоткаў менш сардэчных хваробаў, на чвэрць менш выпадкаў раку малочнай залозы і на траціну менш выпадкаў дэмэнцыі, чым амэрыканцы. Яны таксама маюць адну з самых доўгіх у сьвеце працягласьць жыцьця і найбольш здаровага, без інваліднасьці жыцьцёвага часу.

На заканчэньне Роўз Гаез нагадвае, што ўсё большая колькасьць мэдычных дасьледаваньняў пацьвярджае сувязь паміж невялікімі порцыямі ежы і большай працягласьцю жыцьця.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG