Пра гэта сьведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.
За 12 месяцаў цэны ў краіне павялічыліся на 10,6%. На першым месцы Азэрбайджан (15,1%), на другім — Украіна (12,4%).
Далей ідуць Казахстан (8,5%), Таджыкістан (6,1%), Узбэкістан (5,7%), Расея (5,4%), Малдова (2,4%), Латвія, Эстонія (па 2,2 %), Грузія (1,8%) і Літва (1,7%). Цэны зьнізіліся ў Кіргізстане (на 0,5%) і Армэніі (на 1,1%).
Паводле росту цэнаў у 2015 годзе Беларусь заняла пятае месца на тэрыторыі былога СССР, у 2014-м — другое. У 2011-2013 гадах наша краіна была першай.