Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвіталіся з Аляксандрам Ціхановічам

Зранку 30 сьнежня ў Менску прайшло разьвітаньне з народным артыстам Беларусі, сьпеваком Аляксандрам Ціхановічам, які памёр 28 сьнежня ва ўзросьце 64 гадоў.

А 7:45 раніцы пачалася літургія ў храме Аляксандра Неўскага, дзе Аляксандар Ціхановіч быў пеўчым, пасьля яе адбылося адпяваньне. На службе прысутнічала сям’я Ціхановіча і ягоныя калегі, з прамовай выступіў мітрапаліт Філярэт.

Затым працэсія накіравалася ў Беларускую дзяржаўную філярмонію, дзе да 14-й гадзіны праходзіла грамадзянская паніхіда, якую наведалі сотні людзей.

XS
SM
MD
LG