Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп паабяцаў Паўднёвай Карэі абараніць яе ад КНДР

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Хван Гё Ан дамовіліся прымаць сумесныя меры па абароне ад пагрозы, якая зыходзіць ад КНДР.

Як паведаміла прэс-служба Белага дома, у ходзе тэлефоннай размовы двух кіраўнікоў дзяржаў прэзыдэнт Трамп пацьвердзіў «жалезную прыхільнасьць» абароне Карэі абароне, Паўднёвай у тым ліку за кошт прадастаўленьня шырокіх мер стрымліваньня, выкарыстоўваючы поўны спэктр ваенных магчымасьцяў.

«Лідэры дзьвюх краін дамовіліся зрабіць крокі па ўмацаваньні патэнцыялу сумеснай абароны для абароны ад паўночнакарэйскай пагрозы», — інфармуе Белы дом.

Міністр абароны ЗША Джэймс Маціс плянуе наведаць Паўднёвую Карэю 1 лютага і Японію 3 лютага ў ходзе сваёй першай замежнай паездкі на гэтай пасадзе.

XS
SM
MD
LG