Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будучы супернік Мэркель ад сацыял-дэмакратаў абяцае аб’яднаць краіну

Былы прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Марцін Шульц вылучаны нямецкімі сацыял-дэмакратамі кандыдатам на пасаду фэдэральнага канцлера ФРГ.

Шульц заявіў у нядзелю, што будзе змагацца за роўнасьць і пераадоленьне «глыбокіх рознагалосьсяў», якія існуюць, на яго думку, у Нямеччыне.

Шульц заявіў у штаб-кватэры партыі ў Бэрліне, што ён будзе змагацца за ўстанаўленьне больш справядлівых правілаў падаткаабкладаньня і забясьпечыць, каб людзі ў сельскай мясцовасьці карысталіся тымі ж перавагамі, што і ў вялікіх гарадах.

Кіруючая кааліцыя нямецкіх партый Хрысьціянска-сацыяльны саюз і Хрысьціянска-дэмакратычны саюз (ХСС / ХДС) заявіла, што ў якасьці адзінага кандыдата вылучыць па пасаду канцлера Няіеччыны Ангелу Мэркель.

Паводле апытаньняў грамадзкай думкі, папулярнасьць Шульца роўная з канцлерам Ангелай Мэркель, аднак ягоная партыя значна адстае ад правацэнтрысцкай партыі Мэркель Хрысьціянска-дэмакратычны саюз.

XS
SM
MD
LG