Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцназ ЗША панёс баявыя страты ў Йемене


Высокапастаўлены прадстаўнік Пэнтагону заявіў у нядзелю, што мінулае начы ў цэнтральнай частцы Йемену адбылася «жорсткая перастрэлка». Газэта «Ню-Ёрк Таймс» адзначае, што рэйд амэрыканскага спэцназу на пазыцыі фармаваньняў «Аль-Каіды» стаў першай «контртэрарыстычнай апэрацыяй», ухваленай прэзыдэнтам Дональдам Трампам пасьля яго ўступленьня на пасаду дзевяць дзён таму.

Атрад камандас высадзіўся ў правінцыі Байда і зьдзейсьніў рэйд, які доўжыўся крыху менш за гадзіну. Мэтай нападу быў «будынак або некалькі будынкаў», захоп якіх, па словах амэрыканскага прадстаўніка, неабходна было ажыцьцявіць наземным спосабам, не наносячы авіяўдары.

Кіраўнік Цэнтральнага камандаваньня Пэнтагону генэрал Джозэф Вотэл выступіў з заявай аб гібелі аднаго з чатырох вайскоўцаў, назваўшы страту вельмі цяжкай і падкрэсьліў, што гаворка ідзе пра «барацьбу супраць тэрарыстаў, якія пагражаюць нявінным людзям па ўсім сьвеце».

Канвэртаплян, які суправаджаў апэрацыю і быў прызначаны для эвакуацыі спэцназу, зьдзейсьніў аварыйную пасадку, пры якой быў паранены чацьвёрты вайсковец ЗША, гаворыцца ў афіцыйнай заяве. Пашкоджаны лятальны апарат ня змог адляцець і быў зьнішчаны з паветра агнём амэрыканскіх войскаў, паведамляе газэта «Нью-Ёрк Таймс».

У выніку спэцапэрацыі былі забітыя 14 членаў «Аль-Каіды». Паводле амэрыканскага прадстаўніка, гэта дазволіла завалодаць інфармацыяй, якая, верагодна, дапаможа прадухіліць «будучыя тэрарыстычныя напады», гаворыцца ў заяве амэрыканскага камандаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG