Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп правёў перастаноўкі ў складзе Рады нацыянальнай бясьпекі (РНБ) і ўключыў у яе склад свайго галоўнага стратэга Стыва Бэнана.
У адпаведнасьці з указам, падпісаным 28 студзеня, Бэнан стане рэгулярным удзельнікам абмеркаваньняў пытаньняў нацыянальнай бясьпекі. Дырэктар нацыянальнай выведкі і старшыня Абʼяднанага камітэту начальнікаў штабоў будуць прысутнічаць на пасяджэньнях толькі тады, калі будуць уздымацца тэмы, якія маюць дачыненьне да іх «абавязкаў і вопыту».
У папярэдніх адміністрацыях Дырэктар выведкі і вышэйшая вайсковая службовая асоба прысутнічалі на ўсіх пасяджэньнях камітэту, які займаецца пытаньнямі палітыкі, што закранаюць нацыянальную бясьпеку.
Рада нацыянальнай бясьпекі кансультуе прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі і замежных справаў.
«Пагрозы бясьпецы, якія стаяць перад Злучанымі Штатамі ў 21 стагодзьдзі, выходзяць за міжнародныя межы», — гаворыцца ва ўказе. «Адпаведна, структуры і працэсы для вырашэньня гэтых праблем у складзе ўраду ЗША павінны заставацца гэтак жа адаптыўнамі і зьменлівымі».
Трамп таксама ўвёў пажыцьцёвую забарону для службовых асоб адміністрацыі на лабіраваньне інтарэсаў замежных урадаў і пяцігадовую забарону на ўнутранае лабіраваньне.