Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брытаніі падпісваюць пэтыцыю супраць прыёму Трампа каралевай Лізаветай


На сайце брытанскага Парлямэнту, дзе падаюцца афіцыйныя звароты для разгляду дэпутатамі і ўрадам, апублікаваны тэкст новай пэтыцыі, якая заклікае забараніць прэзыдэнту Дональду Трампу ўезд у краіну ў рамках дзяржаўнага візыту, калі кіраўнік замежнай дзяржавы прымаецца каралевай.

У якасьці абгрунтаваньня такой забароны аўтары пэтыцыі згадваюць «жанчынаненавісьніцкія погляды Трампа і яго вульгарныя паводзіны», якія, на іх думку, выключаюць магчымасьць прыёму 45-га прэзыдэнта ЗША каралевай Лізаветай. У тэксьце звароту гаворыцца, што такі прыём мог бы паставіць каралеву ў няёмкае становішча.

У той жа час пэтыцыя не выключае магчымасьці прыезду Дональда Трампа ў Брытанію ў рамках звычайнага працоўнага візыту, без сустрэчы з членамі каралеўскай сямʼі.

Калі пад пэтыцыяй падпісваюцца больш за 10 тысяч чалавек, урад абавязаны апублікаваць афіцыйную рэакцыю на яе. Калі пэтыцыя набірае больш за 100 тысяч подпісаў, парлямэнт можа пачаць дэбаты па вострым пытаньні.

Пэтыцыю падпісала ўжо больш як 240 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG