Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюджэт пражыткавага мінімуму павышаецца на 5,5 рублёў


З 1 лютага ў Беларусі ўсталяваныя новыя памеры спажывецкіх бюджэтаў. Новы БПМ вырасьце на 3,2% (да 180 рублёў) у параўнаньні з нарматывам, што дзейнічае з 1 лістапада 2016 года —174,52 рубля.

Гэта велічыня вызначае, колькі грошай неабходна для набора тавараў і паслуг, каб задаволіць базавыя патрэбы чалавека. Паказьнік зацьвярджаецца Міністэртвам эканомікі адзін раз у квартал і разьлічваецца для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп: сем’яў, працаздольнага насельніцтва, пэнсіянэраў, студэнтаў, дзяцей.

Ад БМП залежыць памер льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва і капітальны рамонт, а таксама вызначэньне іншых сацыяльных стандартаў.

XS
SM
MD
LG