Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея прадаставіла палітычны прытулак былому кіраўніку банка Snoras




Расея прадаставіла былому кіраўніку банка Snoras Раймандасу Баранаўскасу палітычны прытулак.

Пра гэта 28 студзеня паведамляе выданьне Lietuvos rytas. Гэтую інфармацыю пацьвердзіла і Генэральная пракуратура Літвы. Прычым, літоўскія пракуроры даведаліся пра гэта яшчэ ў пачатку студзеня, але не паведамілі грамадзтву.

«На пачатку студзеня 2017 года быў атрыманы адказ з Расейскай Фэдэрацыі аб тым, што Баранаўскасу далі палітычны прытулак, таму Літве яго ня выдадуць», — паведаміў выданьню аддзел камунікацыі Генпракуратуры. Пракуроры пакуль не адказалі на просьбу аб выдачы Літве галоўнага акцыянэра банка Snoras Літве Ўладзімера Антонава.

У лістападзе 2011 года Банк Літвы прыпыніў дзейнасьць банка Snoras, а ўрад прыняў рашэньне аббанкруцтве і нацыяналізацыі банка. Улады знайшлі ў банку Snoras недастачу каштоўных папер на 1,2 мільярда літаў (каля 470 мільёнаў даляраў). Былыя прэзыдэнт банка Баранаўскас і галоўны акцыянэр Антонаў cпачатку зьбеглі ў Лёндан, але прайгралі там справу аб экстрадыцыі. У 2015 годзе Вялікая Брытанія вырашыла выдаць Баранаўскаса і Антонава праваахоўнымі органамі Літвы. Тады яны таемна пакінулі Вялікабрытанію і зьбеглі ў Расею.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG