Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіруючая кааліцыя Нямеччыны вылучыць Мэркель адзіным кандыдатам у канцлеры — прэм’ер Баварыі


Ангела Мэркель
Ангела Мэркель

Кіруючая кааліцыя нямецкіх партый Хрысціянска-сацыяльны саюз і Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХСС / ХДС) у якасьці адзінага кандыдата вылучыць па пасаду канцлера Ангелу Мэркель, заявіў прэм’ер-міністар Баварыі Хорст Зеехофэр.

«Ангела Мэркель стане адзіным кандыдатам на пасаду канцлера», — сказаў ён у інтэрв’ю выданьню Bild am Sonntag.

Паводле ягоных слоў, спадарыня Мэркель будзе вылучана пасьля мюнхенскай сустрэчы абедзьвюх партый. Чыноўнік лічыць, што менавіта Мэркель зьяўляецца неабходным Нямеччныне «моцным канцлерам».

Кандыдатам на пасаду канцлера Нямеччыны зьяўляецца таксама Марцін Шульц, які прадстаўляе Сацыял-дэмакратычную партыю Нямеччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG