Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд дазволіў мігрантам, якія прыбылі ў ЗША, не выконваць указ Трампа



Фэдэральны акруговы суд у Нью-Ёрку наклаў часовую забарону на высылку мігрантаў зь дзеючымі амэрыканскімі візамі з аэрапортаў ЗША, нягледзячы на ўказ прэзыдэнта Дональда Трампа.

Такім чынам судзьдзя Эн Донэллі задаволіла пазоў Амэрыканскага саюза абароны грамадзянскіх свабод (ACLU). Паводле дадзеных саюза, рашэньне закране амаль 200 чалавек, якія знаходзяцца ў транзытных зонах аэрапортаў ЗША, перадае ВВС.

Паводле прынятага ў пятніцу ўказу, ЗША спынілі прыём сырыйскіх уцекачоў і замарозілі на 120 дзён праграму прыёму ўцекачоў зь іншых краін, каб не дапусціць у Злучаныя Штаты «радыкальных мусульманскіх тэрарыстаў».

З распараджэньня Трампа вынікала, што грамадзяне Ірака, Ірана, Емэна, Лібіі, Сырыі, Самалі і Судана павінны адмовіцца ад палёту ў Амэрыку, калі ў іх няма віду на жыхарства ў ЗША альбо дыпляматычнай візы.

Юрысты ACLU падалі пэтыцыю ад імя вызадчаў гэтых краінаў, затрыманых у амэрыканскіх аэрапортах. Амэрыканскі нацыянальны прававы цэнтар па пытаньнях іміграцыі (NILC) паведаміў, што падае ў суд на прэзэдэнта Трамп і кіраўніка міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША. Пра намер падаць судовы пазоў заявіў і Савет па амерыкана-ісламскім адносінам (CAIR).

Па дадзеных амэрыканскіх СМІ, судовае рашэньне дзейнічае па ўсёй краіне і часова забараняе ўладам ЗША дэпартаваць тых, хто падпадае пад прэзыдэнцкі ўказ, а таксама абараняе правы ўсіх, хто мае ухваленую заяву аб прадастаўленьні статусу ўцекача.

Указ Дональда Трампа выклікаў крытыку з боку ААН, а таксама праваабарончых арганізацый і грамадзкасьці як у ЗША, так і за іх межамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG