Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі МЗС Францыі і Нямеччыны — супраць адмены антырасейскіх санкцыяў


Францыя і Нямеччына выказалі адзінае меркаваньне што да пэрспэктываў адмены антырасейскіх санкцыяў.

Кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Францыі Зыгмар Габрыель і Жан-Марк Эйро ў суботу пасьля перамоваў у Парыжы заявілі журналістам, што для адмены санкцыяў неабходна выкананьне менскіх дамоўленасьцяў аб урэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Украіны.

Габрыель заявіў пра згоду з Эйро наконт неабходнасьці трывалага адзінства паміж Францыяй і Нямеччынай пры вырашэньні замежнапалітычных пытаньняў. Кіраўнік МЗС Нямеччыны абвясьціў, што Бэрлін і Парыж створаць двухбаковую рабочую групу вырашаць праблемы, зьвязаныя з Расеяй і Ўкраінай.

Жан-Марк Эйро адзначыў, што візыт Зыгмара Габрыеля ў Парыж адбыўся менш чым праз содні пасьля прызначэньня новага кіраўніка МЗС Нямеччыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG