Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: казаць пра адмену санкцыяў супраць Расеі рана


У Вашынгтоне завяршылася сумесная прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з прэмʼер-міністрам Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй.

Дональд Трамп адзначыў, што для яго вялікі гонар прымаць у Белым доме першага замежнага лідэра ў асобе брытанскага прэмʼера. Тэрэза Мэй сказала, што адбыўся абмен думкамі з прэзыдэнтам ЗША, і па большасьці пытаньняў было дасягнута згода.

Адмяняць санкцыі супраць Расеі занадта рана, заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы пасьля перамоваў у Вашынгтоне з брытанскім прем'ер-міністрам Тэрэзай Мэй. Пры гэтым Трамп падкрэсьліў, што ён не адмаўляецца ад намеру нармалізаваць адносіны з Масквой. Пра гэта паведамляе CNN. На пытаньне журналіста пра санкцыі Трамп адказаў, што абмеркаваньне гэтага пытаньня яшчэ будзе працягнутае.

Тэрэза Мэй падкрэсьліла, што разгляд пытаньня аб санкцыях супраць Расіі магчыма толькі ў зьвязцы з ходам выкананьня Масквой Менскіх пагадненьняў аб мірным урэгуляваньні на ўсходзе Украіны.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG