Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вашынгтоне пачаліся перамовы Дональда Трампа з Тэрэзай Мэй


Дональлд Трамп і Тэрэза Мэй у Белым доме, Вашынгтон, 27 Студзень 2017
Дональлд Трамп і Тэрэза Мэй у Белым доме, Вашынгтон, 27 Студзень 2017

У Вашынгтоне пачалася сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з прэмʼер-міністрам Вялікабрытаніі Тэрэзай Мэй. Прэзыдэнт і прэмʼер павіталі адзін аднаго і журналістаў на фоне бюста Ўінстана Чэрчыля, усталяванага ў Белым доме пасьля інаўгурацыі прэзыдэнта 20 студзеня.

Напярэдадні Тэрэза Мэй, выступаючы ў Філядэльфіі перад удзельнікамі партыйнай канфэрэнцыі рэспубліканцаў, заявіла, што адносіны з Расеяй варта будаваць з пазыцыі сілы.

Мэй выказала задаволенасьць у сувязі з перамогай рэспубліканскага кандыдата на лістападаўскіх выбарах. Кіраўнік брытанскага ўраду заклікала адміністрацыю Трампа не выходзіць зь ядзернага пагадненьня з Іранам, абараняць суседнія з Расеяй краіны і падтрымліваць міжнародныя арганізацыі, у прыватнасьці НАТА, Сусьветны банк і Міжнародны валютны фонд, прызнаючы, што ўсе яны маюць патрэбу ў рэформах.

Тэрэза Мэй — першы замежны лідэр, зь якім сустракаецца Дональд Трамп пасьля ўступленьня на пасаду прэзыдэнта ЗША. За некалькі дзён да візыту ў ЗША прэмʼер-міністр заявіла, што «не пабаіцца выказаць нязгоду» з Трампам у выпадку, калі погляды абодвух палітыкаў ня будуць супадаць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG