Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы затрымалі беларуса на скрадзеным у Гішпаніі грузавіку


Польскія памежнікі затрымалі на праходзе Цярэспаль-Берасьце грамадзяніна Беларусі, які спрабаваў пакінуць тэрыторыю Эўразьвязу на скрадзеным грузавіку.

Затрыманьне адбылося 26 студзеня.

За стырном грузавіка маркі IVECO STRALIS 2016 году вытворчасьці быў 47-гадовы беларус. Падчас памежнага кантролю выявілася, што грузавік быў скрадзены ў Гішпаніі і знаходзіцца ў вышуку. Скрадзены грузавік ацэньваецца ў амаль 60 тысяч эўра.

Як паведамляе прэс-служба Памежнай службы Польшчы, летась супрацоўнікі Надбужаньскага аддзелу, які абслугоўвае польска-беларускія пераходы, затрымалі крадзеныя аўтамабілі на амаль 3,5 мільёны эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG