Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарбачоў: «Выглядае, як быццам сьвет рыхтуецца да вайны»


Міхаіл Гарбачоў
Міхаіл Гарбачоў

Апошні савецкі кіраўнік Міхаіл Гарбачоў заклікае прэзыдэнтаў Расеі і ЗША Ўладзіміра Пуціна і Дональда Трампа паменшыць рызыку новай вайны. Ён лічыць, што самая галоўная праблема сёньняшняга сьвету — «мілітарызацыя палітыкі» і новая гонка ўзбраеньняў.

«У той час як дзяржаўныя бюджэты зь цяжкасьцю знаходзяць сродкі на асноўныя сацыяльныя патрэбы людзей, вайсковыя выдаткі растуць. Грошы лёгка знаходзяцца для сучасных відаў зброі, чыя разбуральная сіла параўнальная са зброяй масавага зьнішчэньня, — піша былы савецкі лідэр у амэрыканскім часопісе Time. — Палітыкі і вайскоўцы гавораць штораз больш ваяўніча, абаронныя дактрыны становяцца штораз больш небясьпечнымі. Камэнтатары і тэлевядучыя далучаюцца да гэтага ваяўнічага хору. Выглядае, як быццам сьвет рыхтуецца да вайны».

Гарбачоў заклікае Раду бясьпекі ААН «зрабіць першы крок» на шляху да разрадкі небясьпечнай сытуацыі і прыняць рэзалюцыю, на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў, аб тым, што «ядзерная вайна непрымальная» і ніколі не павінна быць разьвязаная.

«Я думаю, што ініцыятыва прыняць такую рэзалюцыю павінна зыходзіць ад Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна — прэзыдэнтаў дзьвюх краінаў, якія трымаюць больш за 90% ядзерных арсэналаў сьвету і, такім чынам, нясуць асаблівую адказнасьць» — заключае Гарбачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG