Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН папярэдзіла пра небясьпеку маштабнага голаду ў Емэне


Ваенны канфлікт у Емэне, які працягваецца зь 2014 году, можа прывесьці да маштабнага голаду, заявіў каардынатар надзвычайнай дапамогі ААН Стывэн О`Браен.

Як паведамляе тэлеканал ВВС, прадстаўнік ААН падкрэсьліў, што каля 10 мільёнаў жыхароў Емэну адчуваюць недахоп прадуктаў харчаваньня, зь іх больш за два мільёны — дзеці. Паводле О`Браена, гуманітарная сытуацыя ў краіне пагаршаецца з прычыны несупынных бамбаваньняў.

Ўзброены канфлікт у Емэне пачаўся ў верасьні 2014 году. Хусіты, якія прадстаўляюць шыіцкую меншасьць, пры падтрымцы Ірану вядуць барацьбу зь міжнародна прызнаным урадам Емэну, які падтрымлівае кааліцыя пад кіраўніцтвам Саудаўскай Арабіі.

Канфлікт паміж хусітамі і войскамі кааліцыі абвастрыўся ў сакавіку 2015 году, калі авіяцыя саюзьнікаў пачала бамбіць пазыцыі паўстанцаў. Усяго ахвярамі збройнага канфлікту ў Емэне зь 2014 году сталі каля дзесяці тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG