Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд Грэцыі не дазволіў экстрадыцыю турэцкіх вайскоўцаў


Турэцкія вайскоўцы пад аховай паліцыі накіроўваюцца ў суд у Афінах 26 студзеня.
Турэцкія вайскоўцы пад аховай паліцыі накіроўваюцца ў суд у Афінах 26 студзеня.

Вярхоўны суд Грэцыі вынес рашэньне супраць экстрадыцыі ўсіх васьмярых турэцкіх вайскоўцаў, якія ўцяклі ў Грэцыю ў ліпені летась пасьля няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту ў Турэччыне. Пра гэта прадстаўнік суду паведаміў у чацьвер агенцтву Reuters.

16 ліпеня летась восем турэцкіх вайскоўцаў прызямліліся на верталёце на поўначы Грэцыі і папрасілі палітычнага прытулку, заявіўшы, што ў Турэччыне яны асьцерагаюцца за сваё жыцьцё.

Турэччына запатрабавала ад Грэцыі іхняй выдачы ў сувязі з тым, што яны ўдзельнічалі ў спробе перавароту, і назвала іх здраднікамі. Усе яны адмаўляюць сваё дачыненьне да спробы зрынуць прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана, якая прывяла да чысткі вайсковых і грамадзянскі службоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG