Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Брытаніі апублікаваў законапраект аб запуску Brexit


Урад Вялікабрытаніі апублікаваў законапраект аб выхадзе з Эўразьвязу.

Абмеркаваньне законапраекту ў брытанскім парлямэнце заплянаванае на 31 студзеня. Рашэньне Палаты Абшчынаў будзе вынесенае 8 лютага.

На гэтым тыдні Вярхоўны суд Вялікабрытаніі абавязаў брытанскі кабінэт міністраў атрымаць ухваленьне парлямэнту, каб задзейнічаць 50-ы артыкул Лісабонскай дамовы, якая запускае працэс выхаду з адзінай Эўропы.

Брытанскі прэм’ер-міністар Тэрэза Мэй раней заяўляла аб плянах пачаць працэдуру выхаду не пазьней за сёлетні сакавік сёлета. Большасьць дэпутатаў брытанскага парлямэнту выступае за захаваньне сяброўства ў Эўразьвязе. Галасаваньне можа значна зацягнуць працэс «Брэкзіту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG