Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэксыка адмовілася плаціць за сьцяну на мяжы з ЗША


Прэзыдэнт Мэксыкі Энрыкэ Пэнья Ньета 

Мэксыка ня будзе плаціць за сьцяну на мяжы з ЗША, аб хуткім пачатку будаўніцтва якой паведаміў амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп.

Прэзыдэнт Мэксыкі Энрыкэ Пэнья Ньета ў звароце да нацыі асудзіў рашэньне Трампа. Паводле яго, яно прынятае ў той момант, калі Мэхіка пачаў перамовы з Вашынгтонам пра новыя правілы супрацоўніцтва ў галіне гандлю, бясьпекі і міграцыі. Ньета падкрэсьліў, што мэксіканскі ўрад зробіць усё магчымае для абароны правоў сваіх грамадзян на тэрыторыі ЗША.

У сераду Трамп падпісаў указ аб будаўніцтве сьцяны на мяжы Злучаных Штатаў з Мэксыкай. У інтэрвію тэлеканалу ABC News ён заявіў, што плаціць за памежны барʼер будзе мэксіканскі бок. Ва ўказе Трампа пра крыніцы фінансаваньня не паведамляецца.

XS
SM
MD
LG