Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія мэры адмаўляюцца выконваць указ прэзыдэнта Трампа


Архіўнае фота. Кандыдатка ад дэмактаратаў на выбарах у ЗША Гілары Клінтан і мэр Нью-Ёрку Біл дэ Блазіё (справа) падчас прэзыдэнцкай кампаніі
Архіўнае фота. Кандыдатка ад дэмактаратаў на выбарах у ЗША Гілары Клінтан і мэр Нью-Ёрку Біл дэ Блазіё (справа) падчас прэзыдэнцкай кампаніі

Мэры некалькіх амэрыканскіх гарадоў ня маюць намеру выконваць указ прэзыдэнта Трампа аб выдачы нелегальных мігрантаў іміграцыйным уладам.

Мэры шэрагу амэрыканскіх мэгаполісаў заявілі ў сераду, што не падпарадкуюцца распараджэньню прэзыдэнта Трампа, якое абавязвае іх да супрацоўніцтва з Вашынгтонам у выяўленьні і дэпартацыі незаконных імігрантаў пад страхам скарачэньня фэдэральных трансфэртаў, якія прадастаўляюцца гарадам.

Дональд Трамп падпісаў у сераду ўказ, які прадпісваў муніцыпальным уладам супрацоўнічаць з фэдэральнымі ўладамі ў выяўленьні нелегальных мігрантаў. У ходзе перадвыбарчай кампаніі Трамп абяцаў караць так званыя «гарады-прыстанішчы», якія адмаўляюцца садзейнічаць фэдэральным уладам у перасьледзе нелегалаў.

«Указ прэзыдэнта не паўплывае на практыку законапрымяненьня ў Нью-Ёрку», — заявіў мэр гораду Біл дэ Блазыё, дадаўшы, што калі Трамп, карэнны нью-ёркец, скароціць трансфэрты, то гэта ўдарыць па муніцыпальнай паліцыі, якая дамаглася значнага памяншэньня злачыннасьці, у немалой ступені дзякуючы партнэрству з этнічнымі суполкамі.

Паводле кіраўніка Бостану Марці Уолша, указ Трамп — выпад супраць жыхароў гораду і супраць тых каштоўнасьцяў, якія ўвасоблены ў ягонай гісторыі. «Тыя, хто захочуць, заўсёды знойдуць прытулак у любым памяшканьні нашай мэрыі», — падкрэсьліў Уолш.

Пра сваё непадпарадкаваньне Трампу паведамілі таксама кіраўнікі Сіэтлу, Сан-Францыска і Чыкага, трэцяга па велічыні мэгаполісу ў ЗША. «Мы застанемся горадам-прыстанішчам, — сказаў мэр Чыкага Рам Эмэньюэл, — ніводзін чалавек, адкуль бы ён ні прыехаў, ня будзе тут чужым».

Мэры гарадоў-прыстанішчаў заяўляюць, што прэзыдэнцкі ўказ з прававога пункту гледжаньня складзены недакладна і што адміністрацыі Трампа будзе зусім ня проста выкарыстоўваць яго як юрыдычную базу для скарачэньня трансфэртаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG