Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмʼер Сэрбіі прыбыў зь візытам у Менск


Аляксандар Вучыч, архіўнае фота

25 студзеня старшыня ўраду Рэспублікі Сэрбія Аляксандар Вучыч прыбыў у Беларусь з двухдзённым афіцыйным візытам.

У яго заплянаваныя сустрэчы з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і прэмʼер-міністрам Андрэем Кабяковым, кіраўніцтвам абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу.

Таксама ён наведае менскі аўтазавод, выставу трактароў і будаўнічай тэхнікі.

Пра тое, што Вучыч мае намер завітаць у Беларусь, паведамлялася яшчэ напрыканцы сакавіка мінулага году.

19 лістапада 2015 году Менск наведаў прэзыдэнт Сэрбіі Таміслаў Нікаліч, які на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам рэзка скрытыкаваў эўрапейскую палітыку санкцыяў у дачыненьні да афіцыйнага Менску.

XS
SM
MD
LG