Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што трэба скарачаць міліцыю


Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы зь міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам, што ў міліцыі павінны прайсьці скарачэньні, а зэканомленыя сродкі застануцца на балянсе ведамства.

«Мы ад гэтага (аптымізацыі. — РС) нікуды ня дзенемся. Вы пастаянна мне дакладваеце, што крымінагенная сытуацыя паляпшаецца, значыць, нам паступова трэба ісьці да скарачэньня, але не да бяздумнага, а да аптымізацыі структур», — сказаў Аляксандар Лукашэнка, якога цытуе БелТА.

Лукашэнка падкрэсьліў, што зэканомленыя за кошт гэтага сродкі застануцца на балянсе ведамства.

«Калі ласка, дабаўляйце аклады, купляйце службовую маёмасьць, ўзбраеньне і гэтак далей. Так будзе і надалей: усё, што вы скароціце, застанецца ў вас. Плюс я яшчэ ў два разы павялічу гэтую лічбу і дабаўлю. Гэта значыць, скарацілі на Br10 млн — атрымаеце Br20 млн: Br10 млн скарочаных і Br10 млн дадаткова з бюджэту. Таму вы павінны быць зацікаўленыя ў гэтым, але не на шкоду службе. Не павінна быць аптымізацыі дзеля дурнога скарачэньня. Тым больш нельга крыўдзіць прыстойных людзей у міліцыі. Калі яны заслугоўваюць далей працягваць сваю службу і запатрабаваныя, значыць, іх трэба захаваць. Хто ня хоча, ня можа, хто дрэнна нясе службу, ад іх трэба вызваляцца. Таму павінна быць разумная аптымізацыя».

Глядзець камэнтары (5)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG