Такога роду інфармацыя патрэбна для контрвыведкі і забесьпячэньня рэжыму захаваньня дзяржаўных таямніцаў у муніцыпальных установах, растлумачылі ў ведамстве.
5 студзеня выканаўчы дырэктар Рыгі Юрыс Радзевіч па запыце Паліцыі бясьпекі аддаў распараджэньне работнікам самакіраваньня і дэпутатам сталічнай думы падрыхтаваць інфармацыю пра заплянаваныя ў 2016 годзе камандзіроўкі ў Беларусь, Расею і іншыя краіны СНД і Кітай, а таксама сабраць зьвесткі пра афіцыйныя і неафіцыйныя паездкі ў гэтыя рэгіёны, якія ўжо адбыліся.
Па дадзеных агенцтва BNS, падобны запыт рыская Дума атрымала ўпершыню.