Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон паведаміў пра ліквідацыю аднаго зь лідэраў «Аль-Каіды» ў Сырыі


Ілюстрацыйнае фота. Падчас авіяўдараў у правінцыі Ідліб у Сырыі

Адзін зь лідэраў тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда» быў забіты ў выніку авіяўдару амэрыканскіх узброеных сілаў у Сырыі.

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Пэнтагону Пітэр Кук, паведамляецца на афіцыйным сайце абароннага ведамства, перадае РБК. З паведамленьня вынікае, што 17 студзеня амэрыканская авіяцыя нанесла ўдар у раёне правінцыі Ідліб на паўночным захадзе Сырыі, у выніку якога быў сьмяротна паранены выхадзец з Тунісу Махамад Хабіба Бусадун аль-Туніс.

Ён, паводле зьвестак амэрыканскіх уладаў, адказваў за «вонкавыя апэрацыі» тэрарыстычнай арганізацыі і быў зьвязаны зь некаторымі нападамі на ўзброеныя аб’екты заходніх краінаў. Раней УНІАН паведамляла, што па зьвестках Пэнтагону больш за 80 баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава» былі забітыя ў Лібіі падчас паветраных удараў амэрыканскай авіяцыі па лягерах ісламістаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG