Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама зьмякчыў пакараньне інфарматарцы Wikileaks Чэлсі Мэнінг, яна выходзіць на волю


Чэлсі Мэнінг

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама зьмякчыў пакараньне Чэлсі Мэнінг, якая ў 2013 годзе была асуджаная да 35 гадоў зьняволеньня за выдаваньне сакрэтнай інфармацыі.

Прысуд суду быў абвешчаны ў дачыненьні да Брэдлі Мэнінга, які ў 2014 годзе правёў апэрацыю зьмены полу. Вайсковец быў арыштаваны ў 2010 годзе за перадачу сайту Wikileaks ды іншым інтэрнэт-рэсурсам вялікай колькасьці сакрэтных зьвестак, да якіх ён меў доступ. У ліку гэтай інфармацыі былі сотні тысяч дыпляматычных паведамленьняў. Гэтыя дзеяньні прывялі да найбуйнейшай уцечкі сакрэтнай інфармацыі ў гісторыі ЗША і нанясеньня значнай шкоды нацыянальнай бясьпецы краіны, пастанавіў суд.

У падтрымку Мэнінг выступілі шматлікія праваабаронцы. У лістападзе 2016 году яна зьвярнулася да прэзыдэнта Абамы з прашэньнем аб скарачэньні 35-гадовага тэрміну да тэрміну, які яна ўжо правяла за кратамі. У сьнежні 2016 году пэтыцыя ў падтрымку яе вызваленьня на сайце Белага дома сабрала 100 тысяч подпісаў.

Стваральнік Wikileaks, аўстралійскі журналіст Джуліян Асанж, які ад 2012 году хаваецца ў амбасадзе Эквадору ў Вялікай Брытаніі, раней казаў, што калі памілуюць Мэнінг, то ён сам пагодзіцца на экстрадыцыю ў ЗША.

Глядзець камэнтары (1)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG