Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пракуратуру Расеі накіраваны паказаньні аб жаночым абразаньні ў Дагестане


Расейскі фонд «Прававая ініцыятыва» накіраваў у Генэральную пракуратуру Расеі расшыфроўкі ананімных апытаньняў 25 жыхарак Дагестану, якія паведамілі, што былі паддадзеныя жаночаму абразаньню.

Таксама ў ведамства накіраваны паказаньні 17 экспэртаў.

У фондзе ўдакладнілі, што паслалі дакумэнты ў адказ на патрабаваньне пракуратуры даць пэрсанальныя дадзеныя жанчын, якія былі паддадзеныя гэтай працэдуры.

У верасьні ў расейскіх СМІ зьявілася інфармацыя аб тым, што Генэральная пракуратура даручыла праверыць паведамленьні аб жаночым абразаньні ў Дагестане. Гэта адбылося пасьля таго, як фонд «Прававая ініцыятыва» апублікаваў даклад, зь якога вынікае, што ў некаторых раёнах Дагестану дзяўчынкам ва ўзросьце да 12 гадоў да гэтага часу робяць абразаньне.

Старшыня Каардынацыйнага цэнтру мусульман Паўночнага Каўказу Ісмаіл Бярдыеў спачатку ўскосна пацьвердзіў гэтую інфармацыю, назваўшы жаночае абразаньне «барацьбой з распустай», але потым адмовіўся ад сваіх словаў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG