Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Бішкекам упаў самалёт, загінулі больш за 30 чалавек


Грузавы самалёт Boeing 747 авіякампаніі Turkish Airlines, што ляцеў з Ганконгу ў Стамбул, у час пасадкі ў міжнародным аэрапорце Манас у сталіцы Кіргізстану Бішкеку пацярпеў аварыю. Самалёт упаў на дачны пасёлак Дача-Суу.

Паводле зьвестак «хуткай дапамогі», якія перадае «Вечерний Бишкек», загінулі сама меней 33 чалавекі (у іх ліку чацьвёра з экіпажу), яшчэ прынамсі 9 параненыя (у іх ліку шасьцёра дзяцей ад 5 да 15 гадоў і цяжарная жанчына). Цалкам разбураныя 17 жылых дамоў, усяго пашкоджаныя 43 дамы.

Афіцыйныя вэрсіі катастрофы пакуль няма. Верагодна, што самалёт ня змог зь першага разу зайсьці на пасадку і спрабаваў зайсьці на другі круг. У час катастрофы адзначаліся кепскія ўмовы надвор’я, у тым ліку туман.

На месцы здарэньня працуюць ратаўнікі, туды прыбылі прэм’ер-міністар, міністар транспарту і міністар надзвычайных сытуацыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG