Дошка была ўсталяваная менш за месяц таму. Невядомыя сарвалі яе ніжнюю частку. Відаць, дошку хацелі здаць у пункт прыёму каляровых мэталаў, гаворыцца на старонцы супольнасьці ў сацыяльнай сетцы.
10 лістапада летась кіеўскі бульвар, які раней насіў імя савецкага рэвалюцыянэра Івана Лепсэ, быў перайменаваны ў гонар Вацлава Гаўла. 16 сьнежня на гэтым бульвары адкрылі мэмарыяльную дошку, прысьвечаную першаму прэзыдэнту Чэхіі.
Вацлаў Гавэл — адзін з заснавальнікаў дысыдэнцкага руху часоў Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі і адзін са стваральнікаў цяперашняй мадэлі чэскай дэмакратыі і зьнешняй палітыкі. Ён таксама вядомы як пісьменьнік і драматург.
У Кіеве невядомыя разбурылі мэмарыяльную дошку першаму прэзыдэнту Чэхіі Вацлаву Гавэлу, усталяваную на аднайменным бульвары. Дошку забралі ў рамонт, гаворыцца на фэйсбук-старонцы «Бульвар Вацлава Гавэла».
Самае папулярнае
1