Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Парыжы праводзіцца канфэрэнцыя на тэму ўрэгуляваньня ізраільска-палестынскага канфлікту

Прадстаўнікі 70 дзяржаваў і арганізацыяў прыбылі ў Парыж на міжнародную канфэрэнцыю ў справе мірнага ўрэгуляваньня канфлікту паміж Ізраілем і Палестынай.

Палестынскі бок вітаў канфэрэнцыю, але прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу, які адмовіўся прыехаць у Парыж, выказаў засьцярогі, што форум стане «антыізраільскім».

Апошні раунд перамоваў аб міры паміж Ізраілем і палестынцамі завяршыўся безвынікова ў красавіку 2014 году пасьля дзевяці месяцаў дыскусіяў.

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры прыме ўдзел у парыскай канфэрэнцыі, а прадстаўнікі адміністрацыі абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа не прыехалі.

Статус Ерусаліму — адно з найбольш складаных пытаньняў. Дональд Трамп падчас выбарчай кампаніі абяцаў прызнаць гэты горад сталіцай Ізраілю і перавесьці ў Ерусалім амбасаду ЗША з Тэль-Авіву.

XS
SM
MD
LG