У ЗША разьвіталіся зь вядомым дзеячом беларускай эміграцыі Антонам Шукелойцем
У суботу, 14 студзеня, у Саўт-Рывэры прайшло разьвітаньне з патрыярхам беларускай пасьляваеннай эміграцыі Антонам Шукелойцем.
Фота Серж Трыгубовіч.
1Вядомы дзяяч беларускай эміграцыі ў ЗША Антон Шукелойць, які памёр 7 студзеня на 102-м годзе жыцьця
2
3На разьвітаньне з Антонам Шукелойцем прыйшлі прадстаўнікі розных пакаленьняў і розных плыняў эміграцыі.
4
5Паніхіда прайшла ў Пахавальным доме Малішэўскага ў Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі
6Каля труны Валянціна Трыгубовіч, Валеры Дворнік
7Труну пакрылі беларускім сьцягам пры вынасе з пахавальнага дому
8Пахаваны Антон Шукелойць у Іст-Брансуіку (штат Нью-Джэрзі) на могілках Божай Маці Жыровіцкай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
9Янка Запруднік
10На памінальным абедзе беларускі паэт і бард Сяржук Сокалаў-Воюш прапанаваў надаць імя Антона Шукелойця Беларуска-амэрыканскаму задзіночаньню (БАЗА) – арганізацыі, якую Антон Шукелойць узначальваў не адно дзесяцігодзьдзе.
У ЗША разьвіталіся зь вядомым дзеячом беларускай эміграцыі Антонам Шукелойцем