Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Франсуа Фіён афіцыйна стаў кандыдатам на прэзыдэнта Францыі

Франсуа Фіён
Франсуа Фіён

Былы прэм’ер-міністар Францыі Франсуа Фіён афіцыйна стаў кандыдатам у прэзыдэнты ад правацэнтрысцкай партыі «Рэспубліканцы». Выступаючы перад дэлегатамі, Фіён паабяцаў пасьлядоўна адстойваць сваю праграму, паведамляе Міжнароднае французскае радыё.

Выбары прэзыдэнта Францыі пройдуць сёлета ўвесну. Нядаўнія сацапытаньні паказваюць, што Фіён мае прайсьці ў другі тур, дзе, верагодна, будзе змагацца за пасаду кіраўніка дзяржавы зь лідэркай ультраправай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пэн.

Фіён выступае за цесныя адносіны з Расеяй і гатовы разгледзець пытаньне аб зьняцьці з Масквы санкцый і супрацоўнічаць зь ёй у Сырыі. Ён неаднаразова крытыкаваў палітыку Злучаных Штатаў. Фіён, акрамя іншага, рэпрэзэнтуе кансэрватыўную францускую правінцыю і выступае супраць аднаполых шлюбаў.

XS
SM
MD
LG