Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама працягнуў санкцыі ў дачыненьні да Расеі


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама 13 студзеня падоўжыў усе санкцыі ЗША супраць Расеі за анэксію Крыму і агрэсію ва Ўкраіне на адзін год, да канца сакавіка 2018 году.

Барак Абама заявіў, што ўрад Расеі ды іншыя людзі і арганізацыі, ахопленыя санкцыямі, «падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ва Ўкраіне», іхняе «ўжываньне сілы ва Ўкраіне пагражае бясьпецы, стабільнасьці, сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці гэтай краіны».

Барак Абама
Барак Абама

З-за пагрозы для Ўкраіны, Абама заявіў, што дзеяньні Расеі «ўяўляюць незвычайную і надзвычайную пагрозу для нацыянальнай бясьпекі і зьнешняй палітыкі Злучаных Штатаў».

Абраны прэзыдэнт Дональд Трамп сказаў у інтэрвію газэце The Wall Street Journal, якое было апублікаванае ў пятніцу ўвечары, пра тое, што санкцыі супраць расейскіх грамадзян і кампаніяў, уведзеныя адміністрацыяй Барака Абамы, будуць захаваныя, «прынамсі, на некаторы час».

Дональд Трамп
Дональд Трамп

Аднак ён не выключае іх адмены ў будучыні. «Калі вы ладзіце, і Расея рэальна дапамагае нам, навошта захоўваць санкцыі, калі хтосьці робіць выдатную справу?» — задаецца пытаньнем Трамп.

Як піша газэта, абраны прэзыдэнт выказаў здагадку, што ён можа адмяніць санкцыі, уведзеныя прэзыдэнтам Абамам у сьнежні ў адказ на расейскія кібэратакі падчас прэзыдэнцкай кампаніі, калі Расея акажа сур’ёзную дапамогу ў барацьбе з тэрарызмам і ў дасягненьні іншых мэтаў, важных для Злучаных Штатаў. Дональд Трамп заявіў пра намер сустрэцца з прэзыдэнтам Пуціным празь некаторы час пасьля ўступленьня на пасаду прэзыдэнта ЗША.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG