Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 82% амэрыканцаў лічаць Расею сур’ёзнай пагрозай для ЗША


Пра гэта гаворыцца ў апытаньні, якое правялі сацыялягічны цэнтар Ipsos і агенцтва Reuters.

Адзначаецца, што колькасьць амэрыканцаў, якія бачаць у Расеі пагрозу, за год вырасла на 6%.

Акрамя таго, паведамляецца, што большасьць грамадзян ЗША асьцерагаюцца Расеі больш, чым Ірану, Сырыі, Кітая, Саўдаўскай Арабіі, Кубы ці Емэну. Толькі Паўночная Карэя набрала больш высокі рэйтынг, 86 % амэрыканцаў назвалі яе пагрозай для ЗША.

Раней аналітыкі Нацыянальнай выведкі ЗША заявілі, што рызыка ўзьнікненьня міждзяржаўных канфліктаў зьяўляецца найвышэйшай з часоў «халоднай вайны».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG