Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данія павялічыць выдаткі на абарону ў сувязі з крокам Расеі


Вуліца ў Капэнгагене
Вуліца ў Капэнгагене

Данія павялічыць вайсковыя выдаткі ў сувязі з тым, што Расея разьмясьціла ў Калінінградзкай вобласьці сыстэмы супрацьракетнай абароны. Пра гэта заявіў міністар абароны краіны Кляўс Ёрт Фрэдэрыксэн.

У інтэрвію мясцовым СМІ кіраўнік данскага міністэрства абароны падкрэсьліў, што Данія ня можа нарасьціць вайсковыя расходы да 2 працэнтаў свайго ВУП, да чаго яе раней заклікалі партнэры па NATO.

Летась у кастрычніку Расея перакінула ў Калінінградзкую вобласьць ракетныя комплексы "Іскандэр" і зэнітна-ракетныя сыстэмы С-400. У Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША заявілі, што дзеяньні Масквы падрываюць бясьпеку ў Эўропе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG