Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама ўзнагародзіў віцэ-прэзыдэнта ЗША Джозэфа Байдэна мэдалём Свабоды


Джозэф Байдэн і Барак Абама
Джозэф Байдэн і Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўзнагародзіў мэдалём Свабоды віцэ-прэзыдэнта Джозэфа Байдэна, чые паўнамоцтвы на гэтай пасадзе скончацца 20 студзеня.

На прэс-канфэрэнцыі ў Белым доме Барак Абама назваў Джозэфа Байдэна найлепшым віцэ-прэзыдэнтам у гісторыі ЗША. Атрымліваючы ўзнагароду, віцэ-прэзыдэнт прасьлязіўся. Мэдаль Свабоды прысуджаецца амэрыканскім прэзыдэнтам і зьяўляецца адной з найвышэйшых цывільных узнагарод. Яе ўручаюць за асаблівы ўклад у бясьпеку і абарону нацыянальных інтарэсаў ЗША.

Байдэн заступіў на пасаду адначасова з Баракам Абамам 20 студзеня 2009 году. Пасьля сыходу ён мае намер працягнуць палітычную дзейнасьць у шэрагах Дэмакратычнай партыі ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG