Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тылерсан: Радыё Свабода — важны канал інфармацыйнай альтэрнатывы


Кандыдат у дзяржсакратары ЗША Рэкс Тылерсан заклікаў падтрымліваць зносіны з народам Расеі праз наяўныя мэханізмы, якія пасьпяхова паказалі сябе ў мінулым — такія, як «Радыё Свабода/Свабодная Эўропа».

Пра гэта ён заявіў, выступаючы ў сераду падчас слуханьняў у справе зацьвярджэньня ягонай кандыдатуры Камітэтам па замежных справах Сэнату ЗША ў Вашынгтоне.

«Мы павінны выкарыстоўваць магчымасьць мець зносіны з народам Расеі праз мэханізмы, якія былі пасьпяховымі ў мінулым, напрыклад, Радыё Свабодная Эўропа», — падкрэсьліў ён.

Тылерсан адзначыў важнасьць прадстаўленьня інфармацыі ў Інтэрнэце ў той ступені, у якой у людзей ёсьць доступ да Інтэрнэту, каб яны мелі доступ да фактаў у тым выглядзе, у якім яны існуюць, у якасьці альтэрнатывы кантраляваным Масквой СМІ.

Гэта важны спосаб інфармаваць расейскі народ пра тое, якія рэаліі ў сьвеце, заявіў Тылерсан. «Гэта вельмі важны інструмэнт, які павінен быць выкарыстаны», — адзначыў кандыдат у дзяржаўныя сакратары падчас слуханьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG