Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія палітыкі перасьцерагаюць Трампа ад «вялікай угоды з Пуціным»


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Група эўрапейскіх палітыкаў апублікавала ў газэце «Вашынгтон пост» зварот да абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, у якім засьцерагае яго ад новай «вялікай угоды» з Расеяй.

Аўтары ліста папярэджваюць, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін — не саюзьнік Амэрыкі і не надзейны міжнародны партнэр. Паводле іх ацэнкі, «угода» Амэрыкі з Пуціным не прынясе міру. «Наадварот, гэта зробіць вайну больш імавернай, бо Пуцін успрыме саступкі як праяву слабасьці», — адзначаюць аўтары ліста.

Яны лічаць, што Пуцін успрымае добрыя намеры як свае магчымасьці. «Пуцін не імкнецца да велічы Амэрыкі, у адрозьненьне ад эўрапейцаў, зьвязаных з ЗША агульнымі каштоўнасьцямі і ладам жыцьця», — сьцьвярджаюць яны.

Паводле 15 эўрапейскіх палітычных дзеячоў з краінаў Усходняй і Паўночнай Эўропы, намаганьні Расеі дэстабілізаваць Украіну і анэксія Крыму пагражаюць міру, прадказальнасьці і бясьпецы таго, што амэрыканцы і эўрапейцы стварылі разам пасьля перамогі ў халоднай вайне. «Мы занепакоеныя тым, што пэрспэктыва новай вялікай угоды з Расеяй паставіць пад пагрозу гэтае гістарычнае дасягненьне», — гаворыцца ў лісьце.

«Было б сурʼёзнай памылкай згарнуць цяперашнія санкцыі ў дачыненьні да Расеі або прыняць падзел Украіны», — лічаць аўтары ліста.

Сярод тых, хто падпісаў ліст, — Карл Більт, Томас Хэндрык Ільвэс, Януш Анышкевіч, Карэл Шварцэнберг, Ярослаў Сікорскі, Вайра Віке-Фрэйбэрга, Аляксандар Вондра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG