Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Spotify гатовая ўзяць на працу Барака Абаму


Пра гэта паведаміў у Твітэры кіраўнік кампаніі.

Барак Абама нядаўна пажартаваў, што пасьля зыходу зь Белага дома ён гатовы папрацаваць у кампаніі, якая займаецца продажам музычных трэкаў, і стане, быць можа, адзіным чалавекам, які адпавядае крытэрам, сфармуляваным у абʼяве пра пошук новага супрацоўніка, апублікаванай у аўторак парталам Spotify.

Прэтэндэнт на пасаду «Прэзыдэнта музычных чартаў» павінен у абавязковым парадку мець Нобэлеўскую прэмію міру, і «як мінімум восем гадоў вопыту ў кіраваньні паважанай дзяржавай», — гаворыцца ў абʼяве.

«Вы павінны быць знаёмыя з плятформай Spotify, мець вопыт праграмаваньня музычных чартаў на фэдэральным узроўні — ад ціхамірных летніх сьпісаў музычных твораў да ўрачыстага чарту «Я знайшоў сваё пасьведчаньне аб нараджэньні», — адзначаецца ў дакумэнце.

Спэцыяльна для таго, каб абʼява не засталося незаўважанай у Белым доме, кіраўнік Spotify Дэніэл Эк разьмясьціў яе ў сваім твітэр-акаўнце і пераслаў сыходзячаму прэзыдэнту ЗША.

Паводле стваральніка падкасту Натальлі Бжэзінскі, муж якой яшчэ нядаўна займаў пасаду амбасадара Швэцыі ў Вашынгтоне, зусім нядаўна на прыёме ў Белым доме Барак Абама паведаміў яе мужу, што ён дагэтуль «чакае прапановы аб працы ад Spotify», і лічыць, што «усім вакол спадабаўся» складзены iм музычны чарт.

У жніўні леташняга году Белы дом распаўсюдзіў два такія чарты, «асабіста складзеныя» прэзыдэнтам ЗША. Першы зь іх прызначаўся для дзённага, а другі — для вечаровага вяшчаньня музычнага каналу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG