Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клапэр: частка дакладу пра расейскіх хакераў засакрэчаная


Дырэктар Нацыянальнай выведкі Джэймс Клапэр заявіў у аўторак, што даклад выведнай супольнасьці ЗША пра тое, што Расея арганізавала ўзломы кампутараў Дэмакратычнай партыі падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2016 году, быў заснаваны на інфармацыі, атрыманай ад людзей, а таксакма на зборы тэхнічных дадзеных і інфармацыі з адкрытых крыніц.

Выступаючы на слуханьнях перад камітэтам Сэнату па выведцы, Клапэр сказаў, што большая частка дакладу засакрэчаная ў сувязі зь неабходнасьцю абароны канфідэнцыйных крыніц і мэтадаў.

Выступаючы на гэтым жа пасяджэньні, Дырэктар ФБР Джэймс Комі адмовіўся пракамэнтаваць, ці расьсьледавала ФБР якую-небудзь сувязь паміж абраным прэзыдэнтам Дональдам Трампам і Расеяй, адзначыўшы, што такога кшталту рэчы ён ня будзе абмяркоўваць на публічнай падзеі.

У ацэнцы, апублікаванай на мінулым тыдні, спэцслужбы ЗША заявілі, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін даручыў прыняць усе намаганьні, каб спрыяць абраньню кандыдата ў прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа, дыскрэдытуючы кандыдатку ад дэмакратаў Гілары Клінтан.

Расея абвяргае абвінавачваньні ва ўмяшаньні і падтрымцы кампутарных узломаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG