Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падвёў вынікі свайго знаходжаньня ў Белым доме


Абама заявіў, што пры ім была закладзена новая аснова для разьвіцьця краіны. Так ён падвёў вынікі за два тэрміны свайго знаходжаньня ў Белым доме ў сваім лісьце з нагоды заканчэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў.

«Галоўным прывілеем ўсяго майго жыцьця было служыць вашым прэзыдэнтам. І, рыхтуючыся перадаць эстафэту і стаць простым грамадзянінам, я з гонарам хачу сказаць, што мы заклалі новы падмурак для Амэрыкі. Мы самі зможам пісаць будучыню», — заявіў Абама, выказваючы надзею на тое , што «найлепшыя дні яшчэ наперадзе».

У сваім пасланьні ён пералічыў шэраг дасягненьняў сваёй каманды, пачаўшы з паляпшэньня эканамічнай сытуацыі і бесьперапыннага ўжо на працягу многіх месяцаў росту колькасьці працоўных месцаў.

Прэзыдэнт ЗША таксама нагадаў пра зьнішчэньне кіраўніка тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда» Усамы бін Ладэна, пра вывад войскаў з Іраку і пра скарачэньне прысутнасьці ў Аўганістане.

Кажучы пра замежную палітыку, ён найпер адзначыў нармалізацыю адносін з Кубай.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG